Шануем мову разам з «Аліварыя»

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

  • пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
  • збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
  • прадэманструе рэчы, з'явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
  • прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы. 
  • хэдлайнер музычнай часткі - гурт VOLSKI.

Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў.

 

Відэа-трансляцыі са свята «Мова Фэст»

 
 

Праграма свята «Мова Фэст»

22 лютага 2020 года (субота), культурны хаб «ОК16», Мінск, вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27.

Час працы: 13.00-22.00. Уваход вольны!

Увага! Праграма будзе дапаўняцца.

Моўны квэст

13.00-20.00: спампуй дадатак Say.by (google play, app store), выконвай заданні  і атрымлівай каштоўныя падарункі ад партнёраў свята: Аліварыя, Leon.by, Realt.by, Банка Дабрабыт, Symbal.by, Белсат ТВ.

Хэштэг #мовафэст

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў.

Вулічная пляцоўка «Смачна ў роце»:

13.00-22.00: праца фудтракаў з вулічнай ежай;

15.00-19.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія».

Пляцоўка ў бары «Мова Бар»:

14.00-15.00: мастацкі майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай «Намалюй і захавай»;

15.40-17.00: Літаратурная пляцоўка з Беларускім ПЭН-Цэнтрам: Юля Цімафеева, Павел Горбач, Янка Каліноўскі, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч;

19.00-21.00: «Аліварыя» прадстаўляе застольны «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і гуртом «Стажары».

Дзіцячая пляцоўка «Дуду» ад «Нашай Нівы» ў вялікай залі:

13.00-17.00: прэзентацыя часопісаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды інтэрактыўныя забавы ад аўтараў выданняў:

  • Пластыляндыя — дзеткі будуць з пластыліну ляпіць усялякіх персанажаў, вядзе Алесь Кудрыцкі (калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),
  • Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць свае доследы,
  • Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі паўтарыць тут жа самі,
  • Самаробкі з паперы — займаемся арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
  • Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.

Таксама на дзіцячай пляцоўцы будзе магчымасць сфатаграфавацца з талісманам Банка Дабрабыт — божай кароўкай Евай, а таксама аформіць і адразу атрымаць унікальную картку для мамаў — «Матуля». Гэта сумесны праект ад Банка Дабрабыт, Visa і Mama Pro.

Плацёжная картка Visa Gold «Матуля» прапануе павышаны манібэк і выгадныя зніжкавыя прапановы ад медычных і забаўляльных цэнтраў, крамаў для дзяцей і мамаў, салонаў прыгажосці і многае іншае.

Больш падрабязна аб картцы і яе партнёрах можна даведацца тут.

Увага! Каб выпусціць картку на свяце «Мова Фэст» — неабходна ўзяць з сабой толькі пашпарт. Выпуск і абслугоўванне карткі «Матуля» абсалютна бясплатныя.

Адукацыйная пляцоўка «Годна» ў вялікай залі:

13.00-14.00: Leon.by прадстаўляе майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску».

14.00-15.00: Банк Дабрабыт прадстаўляе адкрытую дыскусію «Беларуская мова і бізнес» з удзелам:

  • Алена Патаповіч, намеснік дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by,
  • Аляксей Раманчук, прэс-сакратар Банка Дабрабыт,
  • Аляксандр Апейкін, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон» (Мінск),
  • Ала Ляцяга, кiраўнiк дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя»,
  • Мікіта Броўка, намеснік дырэктара ТАА «Сымбаль Бай»,
  • Усевалад Сцебурака, намеснік старшыні ГА «СБП», тэлевядучы канала «Белсат».

Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы».

15.00-16.00: Адкрытая дыскусія «Нацыянальная ідэя Беларусі» з удзелам:

  • Валерый Варанецкі, дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў,
  • Павел Данэйка, генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ, сябра назіральнай рады некалькіх кампаній у Беларусі і за мяжой,
  • Алана Гебрэмарыям, актывістка Моладзевага блоку і Задзіночання беларускіх студэнтаў,
  • Франак Вячорка, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, крэатыўны дырэктар Радыё Свабода,
  • Віталь Гуркоў, 12-разовы чэмпіён свету ў тайскім боксе, саліст гурта Brutto.

Вядучыя дыскусіі: журналіст Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў, аўтары і сувядучыя праграмы пра нацыянальную ідэю на Еўрарадыё «Ідэя Х».

16.00-16.30: Радыё Свабода запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

16.30-16.50: Прэзентацыя мабільнага дадатку «MOVA», які распрацавала каманда пад кіраўніцтвам Максіма Багдановіча, студэнта Гарвардскага ўніверсітэту. 

MOVA — бясплатны дадатак на смартфон, які дазволіць вам дадаваць свае беларускія словы і выразы, гартаць і шукаць іх у стужцы слоў, даваць ім рэйтынгі, захоўваць тыя, што спадабаліся, у свой уласны слоўнік, а таксама даведвацца і дзяліцца навінамі беларускамоўнай супольнасці.

Прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» у малой залі:

  • на сцэне пляцоўкі:

13.00-22.00: конкурсы, забавы, квэсты, падарункі ад партнёраў свята, прэзентацыі ўдзельнікаў і гасцей свята з вядучым Сержуком Доўгушавым;

13.20-13.55, 14.20-14.55, 15.20-15.55: кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе дзіцячую пляцоўку: інтэрактыўная гульня-спектакль «Па слядах аднаго падання» (працягласць 25 хвілін, для дзяцей ад 6 да 13 год), кожны ўдзельнік атрымае размалёўкі па правах чалавека, а таксама конкурсы і забавы з прыемнымі падарункамі;

16.20-17.00, 18.20-19.00: прэзентацыі ад грамадскіх ініцыятыў Асамблеі НДА;

14.00-14.15, 15.00-15.15 і 16.00-16.15: Realt.by прадстаўляе лялечны тэатр-батлейка агратурыстычнай сядзібы «Гасцiна» з п'есай «Цар Ірад»;

17.20-17.30: выступ Таццяны Грыневіч;

17.30-18.00: прэзентацыя праекта «Школа маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Школа маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект, які спалучае вопыт і досвед спрактыкаваных майстроў пяра з актуальнымі патрэбамі маладых літаратараў. Школа аб'ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі паляпшаюць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымліваюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.

  • на ўсёй тэрыторыі пляцоўкі:

13.00-22.00: кнігі, рэчы, з’явы і паслугі па-беларуску: стэнды кніжных выдавецтваў, СМІ і арганізацый, вытворцаў сувеніраў і падарункаў: Symbal.by, Halijafy.by, Budzma-krama.by, Kniganosha.by, Arche.by, Belarusam.by, БМАgroup, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Будзьма беларусамі!, Арт Сядзіба, Euroradio.fm, Say.by;

18+ 13.00-22.00: на прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое»;

13.00-22.00: прома-стэнды ад Leon.by, Realt.by, Белсат ТВ, Банка Дабрабыт з гульнямі і падарункамі;

15.00-19.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія»;

13.00-17.00: стэнд Беларускага Чырвонага крыжа і «Тэрыторыі дапамогі»: майстар-клас па першай дапамозе, дзе можна будзе па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

Пляцоўка Асамблеі НДА ў малой залі:

13.00-20.00: пляцоўка Асамблеі НДА з прэзентацыямі грамадскіх ініцыятыў, прысвечаных беларускай мове.

На пляцоўцы Асамблеі НДА вас чакаюць інтэрактыўныя забавы ад разнаплянавых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія штодзённа выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй дзейнасці.

Каго вы сустрэнеце на Пляцоўцы Асамблеі НДА?

  • «Умовы для мовы» — ініцыятыва, якая імкнецца стварыць спрыяльныя ўмовы для выкарыстання беларускай мовы. Сябры ініцыятывы праводзяць маніторынг рэалізацыі моўных правоў, уплываюць на змены нормаў заканадаўства, займаюцца пашырэннем беларускай мовы ў сферы публічнага ўжытку (спорт, бізнес, рэклама, дзяржаўная служба і іншыя), вывучаюць рэальны стан беларускай мовы ў Беларусі на навуковым узроўні.
  • «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» — арганізацыя неабыякавых студэнтаў, якая працуе для таго, каб у Беларусі з'явілася сапраўдная студэнцкая супольнасць. ЗБС — гэта першы і адзіны нацыянальны студэнцкі саюз, прадстаўнік беларускіх студэнтаў у Еўропе, аб’яднанне са шматлікімі міжнароднымі кантактамі і выбітнай гісторыяй. Місія ЗБС — абʼяднанне беларускіх студэнтаў дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці вышэйшай адукацыі і барацьбы за акадэмічныя свабоды.
  • «Больш цела» — моладзевая жаночая ініцыятыва. Дзяўчаты вельмі часта сутыкаюцца з немагчымасцю прыняць сваё цела такім, якое яно ёсьць. «Больш цела» імкнецца ім дапамагчы. Ініцыятыва працуе па тэмах бодзі-пазітыву і цялеснасці, асэртыўнасці і разладу харчовых паводзінаў. «Больш цела» — ініцыятыва пра сястрынства, бяспечную прастору і свядомы падыход.
  • «ReBrest» — унікальны праект па папулярызацыі страчанай гістарычнай спадчыны ад берасцейскай арганізацыі «Грунт». ReBrest — прыкладанне даданай рэчаіснасці (AR) гід па архітэктурнай спадчыне старога Берасця, дзякуючы якому ажываюць збураныя архітэктурныя помнікі.
  • «Жывая бібліятэка» – гэта некамэрцыйная арганізацыя, якая празь нефармальную адукацыю (Жывыя Бібліятэкі, Шчырыя размовы, сацыяльныя гульні і іншыя фарматы) працуе з моладзьдзю дзеля прасоўваньня каштоўнасьцяў і разьвіцьця крытычнага мысьленьня. ЖБ разьвівае інклюзіўнае грамадзтва, у якім самыя розныя людзі змогуць адчуваць сябе камфортна. Прынцыпы дзейнасьці: роўнасьць, інклюзія, недыскрымінацыя і талерантнасьць.
  • І ўласна «Асамблея НДА» — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якое спрыяе разьвіццю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на змены ў грамадстве. Асацыяцыя на сённяшні момант налічвае болей за 300 сябраў. Асамблея НДА займаецца прасоўваннем і адстойваннем інтарэсаў НДА Беларусі шляхам салідарных дзеянняў, спрыяе разьвіццю НДА, падтрымлівае ініцыятыўныя групы, праводзіць маніторынг, аналіз і ацэнка стану грамадскага сектару і прававога становішча.

Музычная пляцоўка «Шануем мову разам» у вялікай залі:

17.00-18.00: сцэна «Традыцыя»:

  • Сяржук Доўгушаў і гурт Vuraj;

18.00-19.00: новая сцэна:

  • Марыя Ермакова,
  • Zrabi,
  • Gleboki Smak,
  • LEAR,
  • гурт VAL.


Галоўная музычная сцэна ў вялікай залі:

19.00-22.00: выступаюць з праграмамі па-беларуску:

  • Ганна Шаркунова,
  • гурт «Мутнаевока»,
  • Лера Яскевіч,
  • Пётр Клюеў,
  • гурт Akute;
  • гурт Volski.

 

Падзеі ў сацыяльных сетках і прэс-рэліз

 

Відэа да свята «Мова Фэст»

 

Генеральны партнёр

«Аліварыя» падтрымлівае «Мова Фэст»

«Аліварыя» — піўны брэнд нацыянальнага гонару, за якім стаіць болей чым 155-гадовая гісторыя, спадчына, традыцыі. Менавіта таму адной з асноўных місій «Аліварыі» з'яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальнай культуры, падтрымка беларускай мовы.

«Аліварыя» з'явілася на рынку з беларускай назвай, а сёння паслядоўна вядзе камунікацыю на роднай мове, выпускае новыя беларускія гатункі піва, здымае рэкламныя ролікі і гутарыць у сацыяльных сетках па-беларуску.

 

Афіцыйныя партнёры

Партал Realt.by

Realt.by — ваш гід па рынку нерухомасці Беларусі. Вялікая база дадзеных жылой і камерцыйнай нерухомасці, актуальныя навіны, інтэрв'ю, каментары экспертаў, аналітыка нерухомасці, каталог беларускіх рыэлтараў і забудоўшчыкаў.

Банк Дабрабыт

Банк Дабрабыт — гэта беларускі банк, які бачыць сваёй галоўнай задачай дапамогу кліентам ў росце іх уласнага дабрабыту, таму робіць свае прадукты і паслугі такімі, якія дапамагаюць забяспечваць камфорт і атрымліваць задавальненне.

Букмекерская кантора «Leon.by»

БК Леон — першая букмекерская кантора ў Беларусі, якая мае паўнавартасную беларускамоўную версію сайта, актыўна падтрымлівае беларускі спорт, супрацоўнічае з беларускімі спартоўцамі і праводзіць рэкламныя кампаніі па-беларуску.

Крама Symbal.by

Крама беларускіх падарункаў і сувеніраў Symbal.by — гэта ўнікальная пляцоўка, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў і з’яў, якія прысвечаны беларускай мове, культуры і гісторыі.

На сайце і ў краме Symbal.by вы знойдзеце рэчы, якія створаны беларусамі і па-беларуску, дыхаюць беларушчынай, народным каларытам ды здаровым патрыятызмам.

Тэлеканал «Белсат»

Белсат — незалежны тэлеканал, які імкнецца даць гледачам доступ да незалежнай інфармацыі, дакладных звестак пра гісторыю Беларусі ды цікавых культурніцкіх праграмаў на беларускай мове.

 

Партнёры праграмы

 

Інфармацыйныя партнёры

 

Хочаце, каб мы расказалі пра вашае мерапрыемства, акцыю ці падзею да Дня роднай мовы?
Пішыце на artsiadziba@gmail.com

 

Шукаем валанцёраў і валанцёрак!

 

«Арт Сядзіба» ў сацыяльных сетках